Гэты даволі ўнікальны ў сваім родзе будынак пач. ХХ ст. знаходзіцца пад пагрозаю знішчэння, як дзесяткі і дзесяткі іншых яго субратаў. Гарадскія ўлады папросту не жадаюць захоўваць і рэстаўраваць старыя будынкі падобныя яму.
А менавіта такія дамкі ствараюць непаўторны вобраз нашай Гародні - горада, які лічыцца самым прыгожым у нашай Сінявокай.
Панарама горада з вакенца на падстрэшшы.
Гэтая сівая цэгла пабачыла некалькі войнаў
З гэтага дому выселілі ўсіх жыхароў. Нават галубы, напэўна, пачуўшы, як з'яжджаюць апошнія жыхары, пакінулі сваё гняздо...
Восы - апошнія жыхары гэтага дому...
На падстрэшшы захавалася некалькі цэлых аўтэнтычных даховак, якім быў пакрыты дах сто гадоў таму