Двайнікі гродзенскага Пакроўскага сабора

May 23, 2013 01:42


У к. ХІХ - пач. ХХ ст. у інжынерным упраўленні Віленскай вайсковай акругі быў распрацаваны тыповы праект праваслаўнага храма ў неарускім стылі. Аўтар праекта - М. Позараў.

Першы храм па гэтаму праекту быў пабудаваны ў Сувалках на тэрыторыі вайсковых казармаў 5-й Збройнай брыгады. Царква была асвечаны ў 1900 г. у гонар Аляксандра Неўскага.





Гісторыя ў гэтага храма даволі трагічная. У часы Другой сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны: знішчаны цалкам франтон і вежа. У 1957 г. царква была перададзена каталіцкай парафіі. Сёння тут знаходзіцца касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла.



Па аналагічнаму праекту ў 1905 г. быў пабудаваны даўгаўпілскі Барысаглебскі кафедральны сабор. Будаўніцтва фінансавалася ваенным ведамствам.



Да нашых дзён гэты храм захаваўся амаль без змяненняў.





Гродзенскі Свята-Пакроўскі сабор быў асвечаны ў 1907 г. у гонар жаўнераў Гродзенскага гарнізона, якія загінулі ў руска-японскай вайне 1904-1905 гг. Цiкавы факт: раней, да будаўнiцтва храма, на гэтым месцы быў пустыр, дзе кожнае лета ставiўся вялiзны намёт i ладзiлiся вiдовiшчы гастрольнага цырка.







Гародня, двайнікі, царква

Previous post Next post
Up