Ратуша ў Беластоку - помнік архітэктуры барока - была пабудавана ў 1761 г. з фундацыі Яна Клеменса Браніцкага (Jana Klemensa Branickiego) паводле архітэктара Jana Henryka Klemma.
Будынак ніколі не быў месцам, дзе засядаў гарадскі магістрат, а выконваў гандлёвыя функцыі: тут мясціліся крамы, унутраныя памяшканні выкарыстоўваліся як гандлёвыя залы. Паблізу ратушы стаяў драўляны будынак, дзе знаходзіліся гарадскія вагі.
Ратуша складалася з пяці частак: чатырох крамаў і галоўнага корпусу з вежай, у якім размяшчаўся суд. Будавалася ратуша ў тэхніцы "прускага муру".
У 1868 г. на вежы ратушы змясцілі гадзіннік.
Рынак у Беластоку. У цэнтры стаіць ратуша. Фота 1890 г.
У 1898 г. вежу ратушы прыстасавалі ў якасці пажарнай каланчы:
Рынак у 1906 г.
1937 г.
Нямецка-бальшавісцкі парад у акупаваным Беластоку. 23 верасня 1939 г.
Падчас савецкай акупацыі (Беласток уваходзіў у склад БССР) будынак ратушы быў разабраны, а на яго месцы планавалася паставіць вялізны помнік Сталіну. Але здзейсніцца гэтым планам не ўдалося, бо ў 1941 г. былыя хаўруснікі бальшавікоў - фашысты - напалі на саюз.
Нямецкія жаўнеры на месцы знішчанай савецкай уладай ратушы. Плошча - своеасаблівы аналаг Савецкай плошчы ў Горадні.
Пасля смерці Сталіна было вырашана адбудаваць ратушу.
Працы па адбудове былі распачаты ў 1954 г. паводле праекту архітэктаркі Крыстыны Хойнацкай (Krystyny Chojnackiej).
Працы былі завершаны ў 1958 г.
Нядаўна адбудаваная ратуша. Фота 1960 г.
Гарадская ратуша з'яўляецца другім па каштоўнасці архітэктурным здабыткам Беластока пасля палацу Браніцкіх. Сёння тут месціцца музей. Тэрыторыя каля ратушы з'яўляецца месцам для правядзення фестываляў і канцэртаў.
P.S. У пачатку гэтага году распачалася рэстаўрацыя будынка. У выніку ратуша яшчэ больш пахарашэе!