Самая глыбокая студня ў Горадні?

Apr 04, 2013 00:27

Натрапіў у архіве на цікавую справу.

Аднойчы, 25 лютага 1818 г. "чалавек" Сымон Мардасевіч, які "служыў мельнікам у манастыры ў тутэйшых манахаў бернардынаў" і меў 70 год, "ненарокам зваліўся ў студню, якая мае глыбіню да 30-ці сажаняў". Пасля таго, як Мардасевіча адтуль дасталі, ён не падаваў прызнакаў жыцця. Па дадзенаму факту было распачата следства.

Цяпер разбярэмся адносна студні. На жаль, крыніца канкрэтна не указвае, дзе яна размяшчалася. Прычынна-выніковая сувязь дазваляе прыкінуць, што ўсёж-такі студня была ля манастыра. Глыбіня ў 30 сажаняў (1 сажань = 2,13 м) дадаткова ўказвае на тое, што студня размяшчалася на ўзвышаным месцы.


ХІХ ст., Гародня, загадкавае

Previous post Next post
Up