Спрэчкі наконт формы купала над брамнай вежай вядуцца ўжо некалькі год. Яны ўзніклі пасля публікацыі праекта рэканструкцыі аб'ектаў першай чаргі (аўтар - У.Бачкоў). Недарэчнай шарападобнай формы купал, прапанаваны Бачковым, выклікаў, мякка кажучы, непаразуменне з боку спецыялістаў:
Аб'екты першай чаргі рэканструкцыі. Архітэктар - У.Бачкоў
Яшчэ большае здзіўленне выклікае матэрыял, якім архітэктары прапаноўваюць пакрыць купал - цынкованая бляха:
Падчас наведвання Старога замка групы польскіх спецыялістаў апошнія выказалі сваю незадаволенасць формай купала і прапанавалі свой варыянт. За аналагі былі ўзяты рэнесансныя купалы з тэрыторыі Польскага каралеўства:
Варыянты купалаў (злева на права): 1- У.Бачкоў, 2 - рабочы варыянт, спраектаваны згодна з улікам заўваг, якія выказалі польскія спецыялісты, 3 - варыянт, прапанаваны польскімі навукоўцамі.
Адзінай важнай праблемай, з якой сутыкнуліся даследчыкі пры пошуку найбольш аптымальнай формы купала - фактычна адсутнасць іх аналагаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Але, як аказалася, вельмі блізкай канфігурацыі купалы сустракаюцца на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі. Менавіта выхадцам гэтых земляў з'яўляецца архітэктар Старога Замка
Ёзаф Ройтэн. Вось да прыкладу блізкі аналаг - завяршэнне вежы замка Шэнбюэль у Аўстрыі. Замак, дарэчы, размешчаны ў 50 км ад мясцовасці Roiten, якую гіпатэтычна можна звязаць з радзімай Ёзафа Ройтэна:
Гэты ж замак на гравюры пач. 18 ст.:
Вось яшчэ некалькі прыкладаў замкаў і манастыроў з нямецкіх земляў (фантастычную калекцыю можна глянуць
тут і
тут):
Замак Rapperzell-Schiltberg, графюра 1750 г.
Замак Abensberg, 1750 г.
Манастыр Beyrberg, 1701 г.
Замак Альтэнбург
Замак Ammerlandt.
Schloß Fortenau, 1750
Schloß Mäxlrain
Schloss Mering Möring
Schloß Ritterswerdt
Winden bei Scheyern Schloß
Гэта толькі маленькая частка прыкладаў, якія нам удалося знайсці. Насамрэч іх у дзясяткі разоў болей. Падобнай формы купалы былі характэрны толькі для нямецкіх земляў.
Як бачым, купал над брамай Старога замка, які адлюстраваны на гравюры Макоўскага, яшчэ
адзін доказ на карысць таго, што Стары замак спраектаваў немец.