Grodno, Гародня, Гродна, Гродно, Курительная трубка, уратаваныя археалагічныя знаходкі
Сёння, ідучы з працы, заўважыў чарговы новабуд з сілікатных блокаў у самым цэнтры. За Баторыеўкай "Евроцветы" разбудаваўся не на жарт: спачатку таргавалі ў невялічкім павільёнчыку, цяпер, відаць, вырашылі пашырыцца. Падумаў, што можна пашукаць чаго цікавага на гэтым месцы. Сапраўды, калі падышоў, убачыў адвалы зымлі з культурным слоем. Сумна ўздыхнуў: чаму да будоўлі тут не капалі нашыя археолагі? Які спех быў так хутка будаваць, не даследаваўшы гэты ўчастак?
Амаль адразу зрабіў нечаканую для сябе знаходку: керамічную курыльную люльку. Праўда, напалову сколатую:
Падчас будоўлі вывезлі, хутчэй за ўсё за горад, вялікую колькасць зямлі.
Культурны слой тут быў немалы.
Акрамя люлькі знайшоў кавалак кафлі і шкляной бутэлечкі