Анёлы Фары Вітаўта

May 11, 2016 23:33

Фотаздымкі, што прадстаўлены ніжэй, вядомы досыць шырока. Яны былі зроблены ў пач. 1920-х гг. у момант перабудовы Фары Вітаўта з праваслаўнага храма ў каталіцкі і паказваюць цудам захаваныя арыгінальныя дэкаратыўныя элементы ўнутранай часткі храма, а менавіта - анёлаў.

Наколькі важныя гэтыя фотаздымкі і дзе размяшчаліся анёлы мы і паспрабуем разабрацца.




Ітак. Перад намі тры фотаздымкі, дзе паказаны захаваныя, па ўсёй верагоднасці, аўтэнтычныя дэкаратыўныя элементы ў выглядзе анёлаў з рэнесансным раслінным арнаментам побач і частка гатычнага ўзору.



Прычым усе фотаздымкі зроблены фактычна з аднаго месца - з боку апсіды, але з розных ракурсаў.



Анёлы размяшчаліся ў падкупальнай частцы будынка на заканчэнні пілястраў. Вышэй ужо пачыналіся зводы.
Падобны элемент сустракаецца ў іншым гарадзенскім касцёле - паезуіцкім, сучасным Фарным. І ў тым жа самым месцы - на завяршэнні пілястраў!



Езуіцкія анёлы, хоць і маюць барочны выгляд, вельмі падобныя да рэнесансных анёлаў Фары вітаўта!





Па аналогіі з паезуіцкім касцёлам, мы можам смела сцвярджаць, што ў Фары Вітаўта ўсе ўнутраныя пілястры аздабляліся падобным узорам. Па нашым падлікам, колькасць такіх анёлаў складала не менш чым 18.

А цяпер падсумуем што нам дае гэтая інфармацыя. А вось што. Падчас адбудовы Фары Вітаўта ўзнікне пытанне аб унутраным аздабленні. Ну не голыя ж сцены праектаваць! Канешне, тут прыдзеца нямала папрацаваць з аналогіяй, каб паспрабаваць максімальна ў духу эпохі к. 16 ст. аднавіць убранне. Але мы ўжо будзем ведаць невялікую частку з таго, як выглядала Фара знутры. А гэта ўжо - многа ...

Фара Вітаўта, Гародня, Фарны касцёл, Гародня на старых здымках

Previous post Next post
Up