Левы
бераг Нёмана ля Бярозаўкі, як паказалі вынікі даследавання мінулых гадоў, быў густанаселены ў часы сярэднявечча. Гэта пацвярджаюць
знаходкі кавалкаў керамічнага посуду 11-13 стст. і больш ранняга часу. Артэфакты гэтага перыяду былі зроблены ў 6 розных месцах, прычым у адным з іх, размешчаным па цэнтру лакалізацыі ўсіх знойдзеных прадметаў, знаходкі керамікі трапляліся найчасцей, што можа наводзіць на думку, што менавіта недзе тут паблізу ў далёкія часы размяшчалася немалое сярэднявечнае селішча.
На гэтыя выходныя, скарыстаўшыся момантам (на вялікай тэрыторыі трактарам былі зроблены супрацьпажарныя барозны), мы адправіліся на пошукі новых артэфактаў. А шукалі мы ў новых, ніколі не даследаваных намі месцах.
Амаль адразу, як зайшлі ў баразну, намі была зроблена вельмі цікавая знаходка. Сярэднявечны шліфавальны брусок з пяшчаніка! Тое, што ён быў апрацаваны чалавекам і быў значна сточаны - гэта не выклікае сумнення:
Месца, дзе быў знойдзены брусок - ямка прамавугольнай формы - бачна з правага боку разоры.
Яшчэ праз некалькі метраў патрапіўся невялікі кавалачак керамікі з паралельнымі прадольнымі палосамі. Дакладна з такім узорам нам трапляліся ля
Каложы.
Праз некалькі сотняў метраў - новыя фрагменты керамікі. На гэты раз без узораў:
Неўзабаве мы выйшлі да Нёману, у месцы, дзе ўпадае Дзітва:
Вось усе знаходкі за гадзіну пошукаў. Кавалак жалеза - магчыма з сярэднявечных часоў, а магчыма і нядаўняга часу.
Такім чынам, мы знайшлі яшчэ адно месца лакалізацыі сярэднявечных артэфактаў. Усё, што было знойдзена, мы закапалі там, дзе яго знойдзе наступнае пакаленне даследчыкаў. А пакуль што мы ратаваліся ад кляшчоў. Вось, дарэчы, так яны "палююць", седзячы ў высокай траве: