Варыянт экспазіцыі руін Ніжняй царквы

Mar 26, 2016 13:19

Ніжняя царква 12 ст. на замкавым дзядзінцы ў Гародні - помнік гарадзенскай школы дойлідства - з'яўляецца беззваротна страчаным аб'ектам, які немагчыма аднавіць. Чаму немагчыма? - Таму што мы не ведаем як будынак выглядаў у свой час. Гэтаксама як і немагчыма аднавіць Каложу - храм, які вельмі падобны да Ніжняй царквы. Калі "рэканструкцыя" Каложы, прапанаваная архітэктарамі Гроднаграмадзянпраекта, будзе ажыццёўлена, ведайце - гэта будзе злачынства, таму што мы не маем на гэта права. Ні ў якім разе.




Ёсць некалькі спосабаў "граматна" "аднавіць" выгляд страчанага храма. Найлепшым з ім, напэўна, з'яўляецца надбудова над падмуркамі лёгкай канструкцыі, якая б паказвала страчаны аб'ём аб'екта (ва ўяўленнях гісторыкаў архітэктуры).



Найлепшы прыклад мы сустрэлі ў Італіі ля г. Manfredonia, дзе быў "адноўлены" выгляд раннехрысціянскай базілікі з дапамогай металічнай канструкцыі з нацягнутай металічнай сеткай. Выглядае вельмі цікава і арыгінальна. Чаму б у нас гэта не паўтарыць з руінамі Ніжняй царквы?







Гародня, Каложа, рэканструкцыя, рэстаўрацыя

Previous post Next post
Up