Ішоў 1721 год. У Вялікім княстве разглядалі судовую справу аб гвалтоўным пераводзе ваўкавыскім лоўчым Казімірам Калусоўскім сялянаў сваіх вёсак (Няцеч, Старажымавічы і Чапліца) з уніяцтва ў рыма-каталіцтва. Сярод пытаньняў, якія задаваліся сведкам па справе, было і пытаньне, якой веры прытрымліваліся сяляне да гэтага. У адказах называюцца каталікі, уніяты, схізма (праваслаўныя). У 6-ці адказах згадвалася "старалітва".
Многія даследчыкі тлумачаць слова "старалітву" як паганцы, язычнікі. Аднак іншыя ўпэўнены, што
старалітва (Stara Litwa) - назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, якая часта сустракаецца ў дакумэнтах касьцёлу Вялікага Княства Літоўскага цягам XVI-XVIII стагодзьдзяў. Як бы там ні было, подых паганства ў вёсцы адчуваецца. І вось чаму...
Па-першае, наяўнасць у недалёкім мінулым змяінага культу (яскравае таму сведчанне - наяўнасць "змяіных" арнаментаў на ліштвах). Па-другое, за вёскай ля балота знаходзіцца ўрочышча Балван. Як ведаем, балваном у дахрысціянскія часы называлі паганскіх ідалаў. Супадзенне? Не думаю...
Цяпер Чапліцы (Чаплічы, Чапліца) - узорная каталіцкая вёска, нягледзячы на тое, што засталося тут з тры дзясяткі жыхароў. На самым уездзе ў вёску нас вітае прыдарожная каплічка з надпісам: "Dajcie ukłon Jezusowi. 1936 r". Значная палова шчытоў хат у вёсцы маюць выяву крыжа (як над шчытавым вакенцам, так і пасярод вокнаў на фасадзе). Нават сустракаюцца такія варыянты:
З унікальных рэчаў у вёсцы захавалася старажытная каменная агароджа з боку вуліцы. Сустракаецца даволі часта ў вёсцы, хоць месцамі многія гаспадары разабралі яго і паставілі класічны плот. Глядзіцца вельмі незвычайна і архаічна:
Польская брукаванка. Кажуць, у 1920-х кожны гаспадар абавязаны быў пакласці брук на вуліцы насупраць сваёй хаты. У адваротным выпадку яму пагражала кара мандату (штраф).
Самая цікавая хата ў паселішчы. У ім перапляліся рысы як хрысціянства (крыж пад шчытом), так і язычніцтва (выявы вужоў на ліштвах).
А вось іншыя найбольш цікавыя нам хаты:
Амаль што ў самым канцы Чапліц стаіць самая старая хата - к. ХІХ - пач. ХХ ст. Калісьці тут адзін час была школа, нягледзячы на тое, што гэта прыватны дом. У міжваенны час у самым пачатку вёскі была пабудавана новая драўляная школа (разабрана напачатку 2000-х )
Czaplica, Czaplice, powiat Lidzki, Starolitwa, Чапличи, Чаплицы, Лидский р-н