Гарадскія брамы Гародні

Feb 18, 2016 15:18


Гарадскія брамы - неад'емны атрыбут старадаўняга буйнога еўрапейскага горада. У Гародні ў 15-17 ст., як вынікае з даследавання гісторыка Ю. Гардзеева, меліся тры брамы, якія знаходзіліся пры ўездзе ў горад. Першыя сведчанні аб гарадзенскіх брамах паходзяць з легенды гравюры Гародні Браўна-Гагэнберга 1575 г., у якой паведамляецца, што горад не абнесены ані мурамі, ані фартыфікацыямі, але, што істотна, мае ўмацаваныя вежы-брамы.
Напэўна, самая прадстаўнічая вежа-брама знаходзілася з боку віленскага тракта, паўночнай гарадской мяжы, у месцы скрыжавання Віленскай і Калюцінскай вуліц. Упершыню яна згадваецца ў 1640 г.



Магчыма, такі б выгляд мела вул. Савецкая, калі б да нашага часу захавалася Віленская брама



Ля ўсходняй мяжы горада існавала Азёрская брама. Крыніцы першай паловы 17 ст. называюць яе “брамай здаўна званай Азёрскай”. Яна знаходзілася перад брыгідскім касцёлам, будаўніцтва якога пачалося ў 1642 г.
Трэцяя брама, паўднёвая, назва якой нам невядомая, знаходзілася на нёманскім мосце, які злучаў занёманскую частку з горадам. Яе выява захавалася на медзярыце Адэльгаўзера-Цюндта 1567-1568 г.:



У выніку актыўнага развіцця горада ў 16 - п.п. 17 ст. і, як вынік, заканамернага пашырэння ягонай плошчы, гарадскія брамы маглі быць перанесены ў іншае месца. Так, на гравюры 1600 г. брама, якая яшчэ паў-стагоддзя стаяла за мастом, адсутнічае. Затое на вул. Маставой мы бачым іншую вежу. Цалкам верагодна,што гэта перанесеная паўднёвая брама (гл. тут).



Асноўная функцыя гарадскіх уязных брамаў у еўрапейскіх гарадах - абарончая. Брамы былі адзінымі месцамі, праз якія можна было патрапіць у горад. У выніку наступу ворагаў яны зачыняліся. У даўняй Горадні назіралася іншая з'ява. Тут гарадскія брамы выконвалі, пер за ўсё, эканамічныя функцыі: у іх збіралі падаткі.



Схема прыблізнага размяшчэння гарадскіх брамаў у пач. 17 ст. на плане 1795 г.

З цягам часу неабходнасць у існаванні гарадскіх брамаў адпала і, напэўна, яны былі разабраны.

Гародня, гравюра, рэстаўрацыя

Previous post Next post
Up