Нянавісці як ўрагану
патрэбна светлае імя.
як помсліва плыве зямля
нянавісці імём названай
жаночай постаццю! на ўсіх
жахлівых адаб’ецца тварах.
і шлях паэта стане хмарай
пагрозай мёртвых і жывых
паэтаў. каб змяніць пародзе
мне падыходзіць страсны звер
нянавісці, што зноў прыходзіць
як назаўсёды - “на цяпер”.
19.05.2013