які мы ўзор нашым дзецям

Dec 18, 2012 09:59

... Крошка сын к отцу пришел, и спросила кроха:
Что такое "хорошо", и что такое "плохо"?

Пару год таму мой старэйшы сын Янік, недзе годзікаў каля 5-ці яму было, запытаў мяне: "Тата, а хто такі "лайдак"?
- Гэта той, хто нічога ня хоча рабіць, ляжыць цэлымі днямі на канапе, - адказваю я.
- Тата, ты ......(паўза) лайдак? - зьдзіўлена вытарашчыўшы вочы, рэагуе дзіця.

А ўчора здараецца падобная гісторыя, меньшы мой Марк, толькі-толькі яму 7 годзікаў два дні таму споўнілася, пачуўшы па радыё "Мінск" у машыне нейкі актуальны рэпартаж, запытаў:
- Тата, а хто такія прастытуткі?
- Гэта благія цёткі, якія кепска сябе паводзяць, сварацца матам, п'юць і кураць, - ну што я яшчэ мог прыдумаць, каб патлумачыць? Ня стану ж я дзіцяці расказваць, што ўсё адносна ў сьвеце, і што "все работы хороші, выбірай на вкус".
- Тата, ты прастытут?

пра дзетак

Previous post
Up