калі доўга прасіць мужа сфатаграфаваць цябе на млыне, потым доўга адмаўляцца і казаць "не вельмі-та і хацелася", а потым урэшце ўсё-такі з пыхценнем туды забрацца, можа атрымацца цікавы фотаздымак. адзін-у-адзін так здымаў мяне тата ў дзяцінстве. тая ж поза, паварот цела, выраз твару. не ведаю як так атрымалася. звычайна я яшчэ ў правай руцэ трымала ракетку або дзіцячую сумачку. гэты фотаздымак мяне зачароўвае і падабаецца ўжо некалькі тыдняў. ім і распачну серыю фота пра бельгію (як гучна сказана, а?)
гэта я не хмурная калі што. а пад катам дык увогуле ўсмешлівая версія.
усім прывет :)