я жыву ў тонкім свеце маладых ісландскіх гномаў
я шчаслівы пазітыўчык
здала сёння ўсё працоўнае абсталяванне, развіталася з калегамі, пачула пра сябе шмат прыемнага, усплакнула пры напісанні развітальнага ліста, пачысціла комп і мабілу.
дома ў паштовай скрыні знайшла новы кантракт. падпісала і адразу адаслала назад
зарадкі і адсутнасць злых таблетак
усё радасны шэраг падзей
заўтра выпраўляюся ў дарогу, паслязаўтра ўбачу мужа - што яшчэ трэба?
сігур рос, якіх слухаю з пачатку тыдня
я прытанцоўваю, мыючы падлогу
мінулы тыдзень прайшоў пад гэтай песняй. мяне штырыла, штырыла ад яе бесперастанку, і гэтым нельга не падзяліцца. цяпер я ўмею так танцаваць
Click to view
усім па лобстэры, пацаны!