Чаму Беларусь не Галандыя

Mar 12, 2014 23:41

Не прайшло i 5 гадоў апасля таго моманту, калi я ўпершыню пабачыў гэта месца.
Месца сапраўды цiкавае, але з шматлiкiмi недалiкамi. Дарэчы няшмат месц у нас увогуле, таму як-небудзь лепш, чым нiяк.





Нажаль маю такую думку, што праз будь-якiх 10 гадоў ужо не змагу зрабiць такiя здымкi, бо гэты млын проста загiне без увагi i спыцыяльнай падрыхтоўцы. Раней можна было залазiць да самая верхавiны, амаль што на дах ўнутры млына и праз маленькiя шыбы бачыць наваколле як на далонi, цяпер гэта небяспечна и адынены толькi другi паверх. Зараз з гэтай мэты ёсць паветраны шар, але справа не ў гэтым.



Турыстаў зашмат, але грошы для гаспадароў на першым плане, нават заасфальтаваць пляцоўку для двух аўтобусаў нямае моцы, госцi глядзяць на млын i музэйную хатку праз аўтэнтычную гразюку. Развалiцца млын - пабудуюць нешта новае, несапраўднае, ды i добра. Абы аўтобусы ездзiлi. Гэты паветраны млын - сiмвал адносiнаў да спадчыны ў нашай краiне. Не пройдуць у нас анiякiя барацьбiты с паветранымi млынамi, не трэба палохацца i знак непатрэбны, сымiце, кабылу спалохаеце. Не трэ крыацiву, абы не было вайны.



Таму напрыканцы рытарычная пытанне: Чаму Беларусь не Галандыя?

photo, belarus, mill, dudutki, report, travel

Previous post Next post
Up