PASSEGGIATE ROMANE -20. Abbazia delle Tre Fontane.

Nov 21, 2014 12:33

Оригинал взят у faccetta в PASSEGGIATE ROMANE -20. Abbazia delle Tre Fontane.

Калісьці, зьбіраючыся ў Рым, я праглядаў у інтэрнэце фоткі розных рымскіх помнікаў, разважаючы што з іх варта пабачыць ды ў якой ачароднасьці. Чамусьці здымкі з гэтага абацтва, якія мне тады патрапіліся, ня надта мяне ўразілі. Таму пабываў я тут крыху пазьней, чым мог бы. А наведацца сюды варта, хоць можа й не дзеля нейкіх звышвыбітных помнікаў, але дзеля той атмасфэры малітоўнае цішы, якую не перакажуць ані словы, ані здымкі. Зрэшты й паглядзець тут ёсьць на што, ды й гісторыя гэтага месца цікавая.
Ахвотных даведацца пра штосьці большае, чым гэта дазволяць мае нешматмоўныя камэнтары скіроваю сюды:
https://ru.wikipedia.org/wiki/Аббатство_Тре_Фонтане
Я ж спадзяюся, што мае здымкі прынамсі не адаб'юць нікому жаданьня наведаць Tre Fontane , а мо' нават кагосьці і заахвоцяць да гэткае вандроўкі.

Перад уваходам у абацтва сьв.Бенэдыкт заклікае да цішыні...


1
Далей  Via delle Acque Salvie прыводзіць нас да брамы, званае L'Arco di Carlo Magno...


2


3


4
Я тут некалі абяцаў распавесьці пра ўласную няўважлівасьць, дык вось адзін з прыкладаў. Мой спадарожнік ужо заўважыў фрэскі на скляпеньнях брамы, я ж зьвярнуў на іх увагу толькі на зваротным шляху. Таму фрэскі я пакажу пазьней...


5
...а пакуль зойдзем унутар ды агледзімся...


6


7


8
працяг будзе...

монастыри, Рим, римско-византийский стиль, храмы

Previous post Next post
Up