Пра качак і людзей.

Jun 13, 2018 13:21

Іду сёньня каля шырокай трасы (па 4 паласы ў адзін бок), краем вока бачу на раздзядядьнай паласе качку і качаня. Прытрамазіў. Неўзабаве качанят аказалася штук з 7 ці 8.

Спыніўся я, яшчэ адзін чувак, на супрацьлеглым баку вучэбка з курсантам і тралейбус. Карацей, учацьвярых (кіроўца тралейбуса не выйшаў) мы перавялі іх праз дарогу.

І тут пачалося самае цікавае. Адно зь іх, па ходу, херавата кушала кашку і таму не магло ўзабрацца на бардзюр. Карацей, пакуль мы з чувачком лавіі яго і падганялі на яго, гэтая срань крылатая лётала вакол і біла нас дзюбай па частках цела.

Вось так і людзі - ты ім робіш добрае, а яны думаюць, што ты для іх толькі горш. І клювам цябе, клювам.

ЗЫ. Пераводжу качак праз дарогу. Ня дорага, дамова, гарантыя. Наяўны і безнаяўны разьлік.

лытдыбр

Previous post Next post
Up