Крэпасці, якіх баяўся Сталін

Oct 22, 2013 10:33

Не буду детально разбирать статью, кому интересно может посмотреть на первоисточнике. Есть несколько интересных картинок,
но косяков много. Так автор явно напутал с бронеколпаками, выдавая классический немецкий "краб" за произведение польского инженерного гения. Да и второй немецкий колпак, тоже почему-то оказался польским. Налицо умышленное принижение германской военной мощи и преклонение перед польской военщиной...
Впрочем, оставлю все как есть.
************************************************
Камандаванне Чырвонай Арміі пільна вывучала польскія фартыфікацыйныя ўмацаванні нават пасля далучэння Заходняй Беларусі да Савецкага Саюза. Для гэтага была нават створана адмысловая камісія.

БАЛЬШАВІКІ СУПРАЦОЎНІЧАЮЦЬ З НАЦЫСТАМІ

23 мая 1940 года намеснік народнага камісара абароны СССР, маршал Рыгор Кулік падпісаў сакрэтную дырэктыву аб стварэнні адмысловай камісіі па вывучэнні фартыфікацыйных канструкцый, створаных у Польшчы напярэдадні Другой сусветнай вайны. У чэрвені 1941 года, за некалькі дзён да нападу нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз, савецкае камандаванне атрымала падрабязную аналітычную запіску, прысвечаную аналізу польскай фартыфікацыі па лініі ракі Нараў, мадэрнізаванай у 1931-1932 гадах крэпасці Асавец, умацаванняў ля Аўгустоўскага каналу і Баранавіцкага ўмацаванага раёну ля мястэчак Сталовічы і Крошын. Праца савецкай камісіі адбывалася не толькі на тэрыторыі, далучанай да СССР у верасні 1939 года, але таксама і на тэрыторыі Польшчы, акупаванай нацыстамі. У гэты час паміж Сталінам і Гітлерам быў «мядовы месяц», які праяўляўся ў тым ліку і ў супрацоўніцтве камандавання вермахта і Чырвонай Арміі.



Польскі бронекаўпак

Савецкія інжынеры адзначалі, што сярод польскіх умацаванняў, узведзеных адразу пасля Першай сусветнай вайны (у тэксце справаздачы выкарыстоўваўся тэрмін «імперыялістычнай»), сустракаліся канструкцыі старога тыпу з металічнай абаронай, зробленай з бэлек ці рэек. Ва ўмацаваннях больш позняга тыпу выкарыстоўваліся жалезабетонныя ўмацаванні з французскай сістэмай арміравання.

Читать статью полностью: http://novychas.info/poviaz_casou/krepasci_jakich_bajausia_stali/

Барановичи, Польша, Фортификация, Беларусь

Previous post Next post
Up