Навагоднія артэфакты

Jan 11, 2016 23:39

Старажоўскія даваенныя, па бабуліных словах, Дзед Мароз са снягуркай. Папяровая рука Дзеда Мароза адарваная, у ёй вата. Я проста бачу, як калупаю гэтую руку. Дзякуй, Божа, што спыніў мяне на гэтым шляху.

Я заўжды ныла,што мала што са Стражоўкі пабачыла - а аказваецца ўсё жыццё побач з ім жыву. І па адной яшчэ разбівала штогод: то сасулька, то гадзіннічак... Тата штораз перажываў, а я ўсё не разумела чаму.

Паводле сямейнай легенды, гэтыя Дзед Мароз са снягуркай дасталіся ад суседзяў па Крапоткіна Гардзіенак: перад эвакуацыяй яны закінулі да маіх свае рэчы і папрасілі прыглядзець. Пасля вайны засталіся ў эвакуацыі, нехта з іх прыязджаў потым, але забраў толькі фатаграфіі. Не ведаю, ці праўда гэта, ці дзіцячая памяць. Таксама не ведаю, ці даставалі такіх дзядоўмарозаў у вайну і ці ставілі ёлку ў 1942, 1943, 1944...

Карацей, у працяг святкаванняў - старажоўскія артэфакты ўзросту маіх прадзядоў.

Previous post Next post
Up