Язэп Драздовiч. Дзённiк (10)

May 11, 2013 10:44

Пачатак тут - Язэп Драздовiч. Дзённiк.

Язэп
ДРАЗДОВIЧ
Дзённiк

«ВІТАЛЕТКІ»
Віталёткі - аўрорынкі, якія кожную раніцу выходзяць са сваіх хат на павітанне ўсходзячага або ўжо ўзышоўшага сонца, з распрасцёртымі рукамі, як да ўзлёту скрыдламі. «Віта» - вітаць. «Лёта» - лётаць.
У скрозьалыпескай баразне, непадалёку цырку Платона, якая перасякаець сабою лунныя Альпы з т[ак] зв[аным] Маге Imbrium на сутоцы M[are] Sere-nitatis et М[аге] Frigoris з 21 па 22 кастрычніка.
Яшчэ з месяц часу таму я быў моцна зацікаўлены - куды плывець, куды дзяецца вада тэй цясніннай ракі, якая выплываецъ з горнадаліннага цырку Plato, цякучы па падгор'ю лунных Альп на т[ак] зв[аным] Мора Imb¬rium? / меў прыемнасцъ аглядацъ прасторную роўнядзь, залітую неглыбокаю празрыстаю вадой, як нешта ў родзе балота, паросшага там ды сям негустымі кустамі нізкарослага вербалозу. А з самой вады вытаркавалася мейсцамі асакавастая трава. А ў некаторых мейсцах вытаркаваліся з вады, стацьком, прыгожанькія ярка-сінія пяцілісткавыя кветкі, вельмі падобныя да кветак нашага лёну, толькі ростам шмат большая за апошнія. А ў бок севера, з гэтай заводненай роўнядзі, адыходзіла між стромых сцяністых чорных скал цяснінная даліна, таксама залітая вадой. А ў адным мейсцы, справа










космос, Язеп Дроздович, история

Previous post Next post
Up