Язэп Драздовiч. Дзённiк (9)

May 10, 2013 10:15

Пачатак тут - Язэп Драздовiч. Дзённiк.

Язэп
ДРАЗДОВIЧ
Дзённiк

ГАРАДЗІШЧА «ГАРАДЗЕЯ» АБО «ГАРАВАТКА» *
Надазёрная, пяскаватажвірыстая, невысокая, з поўдня і ўсходу расплывастая, а ад возера на захад вельмі стромкая, паскаватаверхая гара з прызнакамі мейсцамі ўцалелых штучнаадкопаных тэрас на ўзбоччу і чарназемістым глыбокім грунтам на вершаліне, у якім шмат рознага чорнагліннага, тоўстага і ценкага гаршковага чарап'я грубай ручналепнай работы. Знаходзіцца яна між в[ёскамі] Зубцы і Зарубчыкі, непадалёку Залесся, над верхнім канцом невялікага возера, з якога выцякаець, цякучы ў Дзісенку, рэчка Нішкунка. Непадалёку гэтае гары ёсць два старасвецкія магільнікі, адзін бліжэй у лагчыне з валатоўкамі на асяродку, а другі на вышэйшым мейсцы ў бары, на якім, як кажуць, былі калісь камяні са стараславянскімі напісамі, але камення гэтага не захавалася. Яно пайшло (перад вайною) на пабудову фундаментаў пад будоўлю валаснога праўлення ў Залессі.
Побач з гэтым магільнікам, таксама на бару, можна бачыць цэлую групу досыць буйных курганоў-валатовак, непадалёку якіх у 1927 г., капаючы пясок на дарогу, знаходзілі чалавечыя напаўстлелыя косці, там жа знойдзены гаршчок з бронзавымі бранзулетамі. А пад гарою самога гарадзішча, у бок Пышкункаў і возера, як апавядаў мне адзін старык з гэтае вёскі, нехта калісь быў знайшоўшы, выараўшы сахой, цэлы гаршчок сярэбраных манет.
Аб гарадзішчы гэтым захавалася прыгожая легенда, што тут на гэтай гары калісь у старасвецкія часы стаяў вялікі замак, дзераўляны, а ў ім жыла красавіца княжна, якая ў часе нейкай войны з некім - калі замак ейны быў абложаны і падпалены, увесь агнём заняўся, то княжна гэная запрагла шасцярых каней у павозку са званкамі ды, разагнаўшы іх скрозъ агонъ і рады ворагаў, шыбанула шасцярыком з гары ў возера, дзе і па дзісь дзенъ раз у год у дзенъ таго пажару не раз чуюць людзі званкі, як княжна раз'язджаець шасцярыком па дну возера.

* Есць такой саман назовы гара Гараватка на пушчы Цытавізна, а таксама ля Галубіч.













аднатыпнага характару плоскіх, паросшых лазавастым кустаўём, астравоў. На некагорых з бліжэйшых гэтых астравоу вырысоўваліся бледна-зялёныя сыльветкі стройных чубатых вярбін. А паміж гэтымі астраўкамі чарнавацела роўнядзь нейкай дзіўнай бязлюстранай паверхні, як вугаль, чорнай вады.
I як я не прыглядаўся да гэтай чорнай вады, аднак жа нідзе анічуць не заўважыў на ей аніякага водблеску яшчэ бледнага сівавата-туманнага неба, ані водценняў ад дрэў, якія відаліся на ўзвале за адной з ейных заток, чорна ды чорна. Як нейкая жыдкая, рашонная водблеска чорная гразь, тарфяная буза. А адвярнуўшыся ад гэтага чорнаводнага жора ў бок захаду, на сушу, марэннага характару ўзгорыстую ўзвыш, я пачаў аглядацца. Перш-найперш, што тут кінулася на першым плане ў вочы - гэта пясчаная па ўзгор'ю дарожка, якая вяла праз невялічкі, вузенькі, шырынёю як у паўтара метра, мураваны з камення аркавасты мост, з гладка адробленымі, таксама мураванымі на версе з бакоў апоркамі. Пад высокаю аркаю гэтага маста праходзіла ў глыбокай просталінейнай выемцы, перак, і яшчэ нейкая вузкаватая дарожка, па баках якой тарчэлі невысокія выкрывястыя бязлістыя пні вербалозу. А між гэтага вербалозу, шырынёю як у паўтара метра, праходзіла каляіна, прыпамінаўшая чыгункавыя торы . Але прыглядзеўшыся бліжэй да гэтых тораў, аказалася раз'езджаная коламі чорная мокрая гразь.
А глянуўшы наводдаль, я ўбачыў абсаджаную алеямі зялёных дрэў нейкую гародную плантацыю, на якой выразна рысаваліся шырокія лехi нейкіх пасеваў. Адны з іх, гэтых лех, былі ўсаджаны нейкім высакаватым чорным быллём расліны, падобнай да нашага саспеўшага бобу, а іншыя лехі былі зялёнымі і таксама прыпаміналі наш боб, яшчэ зялёны. А будоўляў сялібы людской так і нідзе не відалася. Відаць, што гаспадары тутэйшае земляробнае краіны адносяцца да здароўя свайго не без пашаны і будуюць сялібы свае як найдалей ад вільготных мейсцаў, такіх, як гэтае, пасылаючае для цэлага краю на арашэнне пал'ёў нязмерную колькасць туманнай вільгаці - чорна-воднае мора.
На гэтым і закончылася мая астральная вандроўка па ўзбярэжжу чорнага воднага мора, якое тут утвараець сабою паўночна-ўсходні рубеж для земляробнай краіны Аўрорыі, якая ад нас знаходзіцца на самым захіле маладзіковага акрайца, аж на той бок Месяца.
Краіна гэтая, як мне ўжо не раз даводзілася яе аглядацъ, укладаецца з досыць уражайных грунтаў фалістай марэны і роўнядзяў.
А заселена гэта краіна не надта густа. А земляробствам у ей правяць, засяляючы ўсенькую гэтую краіну, калі не мылюся, толькі кадеты і кабеты, кабеты-каляністкі адабрароджанай белае расы, якіх мне не раз даводзілася бачыцъ у кожнае ранне тамтэйшага дня з распрасцёртымі накрыж рукамі, вітаючых усходзячае сонца.

Язеп Дроздович, история

Previous post Next post
Up