Язэп Драздовiч. Дзённiк (8)

May 08, 2013 11:29

Пачатак тут - Язэп Драздовiч. Дзённiк.

















і цяпер яшчэ носіць прозвішча «Гародня» - непадалёку Залесся. Чорна-верхая, знамянітая ў сваіх ваколіцах праз сваю вышыню над акружаючай мяйсцовасцю роўнядзяў, гара «Варганіка» між Глыбоцка-Докшыцкім трактам і вёскай Варганамі, непадалёку Глыбокага, Дзяркаўшчыны і возера Сэрвіч. Ёсць, кажуць, нешта цікавае ў форме старадаўнейшага гарадзішча, сярод лесу ля вёскі Пілад, непадалёку Новага Пагосту, а таксама ля Старога Пагосту, дзе не так даўно шмат розных цікавых і цэнных старасвецкіх рэчаў мяйсцовыя сяляне знаходзілі, з якіх некаторыя папалі аж у Пецярбургскі музей «Эрмітаж». Цікава адзначыць, што і сама сталіца гэтае краіны, горад Дзісна, таксама маець за сабою шмат цікавых прадгістарычных здабыткаў, з якіх мне калісь у перадваенныя часы давялося аглядаць, напрыклад, як гігантычных памераў валы гарадзішча першае Дзісны або «Дзесны» (па «Дзесне» па правую старану ракі Дзвіны), якая знаходзілася ў старадаўнейшыя часы да X стагоддзя ў пары вёрст праз Дзвіну дa сучаснай Дзісны на высакаватай сталавастай пясчанай гары, цяпер паросшай борам, непадалёку двара і вёскі Каменкі за Дзвіной, насупраць двара на гэтай старане Дарожкавіч. Замкавыя валы, якія ўтваралі калісь гарадзішча між сутокаў Дзвіны з Дзісенкаю на т[ак] зв[аным] «Папоўскім востраве» з нібыта батораўскім перакопам - гэта ўжо другая Дзісна. А трэцяя Дзісна, як першае асадбішча сучаснага горада - на паўвостраве між сутокамі рзк Дзісенкі з Дзвіною, там дзе й цяпер яшчэ стаяць крыжы па згарэлых царквах і манастырах - на Лошчанскіх гародах. Пры гэтым не ёсць лішнім успомніць і аб старадаўнейшым магільным кургане-валатоўцы, што на пясках ля правага берага Дзісенкі, на якім калісь помню, як яшчэ крыж стаяў, цяпер гэты курган год ад году як неагледжаны дзёрнам, сыпучы пясок з году ў год ветрам ды вадою згладжываецца...
3 усіх успомненых прадгістарычных забыткаў старасветчыны маю пакуль што вывучаным, дэтальна даследаванымі і зарысаванымі ў альбомы толъкі некаторыя з іх, пералічаныя: 1. Гара «Гарадольня», 2. Гара «Варганіха», 3. Узгор'е «Скляпы» (на пушчы Цытавізна), 4. Гарадзішча «Гарадзея» або «Гараватка», 5. Гарадзішча «Гарадзец», 6. Гарадзішча «Гародня» і на астатку гарадзішча «Язна», а нарэшта, праз няма калі, часу не было, а цікава...
Гарадзішчы Гарадзец, Гарадольня, Гарадзея, Гараватка, Гародня і Язна заальбомаваны. Аута - таксама.

Язеп Дроздович, история

Previous post Next post
Up