Другі тыдзень - палёт нармальны.

Sep 21, 2009 23:57

Універ - гэта не так блага як здавалася.=) Сёння быў псіхалагічны трэнінг. Цікава. Але складана расказваць амаль незнаёмым людзям пра сябе. Ну дык хоць неяк патрэніравалася выступаць на публіцы. І даведалася як людзей завуць. А яны так добра паставіліся да таго, што я па-беларуску размаўляла...так прыемна, не чакала. І пабывала сёння фатаапаратам...было весела. Спадзяюся, што пасля ўсяго курсу трэнінгаў, стану больш лёгка сябе паводзіць.
Заўтра павінна быць выш. матэматыка...страаашна.=) Ды яшчэ семінар па беларускай мове. А вось профільныя прадметы цікавыя.
Трэці тыдзень перапісваюся з адным хлапцом з Тайваню. Вельмі цікава даведвацца пра краіну ад яе жыхара. І расказваць пра Беларусь цікава. А практыка англійскага якая...=)
Пачаўся перыяд добрага настрою без усялякай прычыны. Ну нарэшце, даўно ўжо яго чакала...Можа хоць зноў вершы змагу пісаць.
Вышываю сабаку, валяю кошку...чаго б яшчэ скрэатывіць?=)
Людзі, я хоць і вучуся ў другую змену, ды вельмі люблю па вечарах сустракацца з сябрамі, тэлефануйце, я ўсіх радая чуць і бачыць. Калі хто не ведае майго лайфу, прашу ў каменты. Люблю, калі мала часу, але ўсё роўна буду скардзіцца на гэта...=)
Усім прывітанне!

інтэрнэт, я, універ, сябры, свет, вучоба

Previous post Next post
Up