Не чакалі? А вось вам.:)

May 26, 2009 00:05

Ну што ж. Напісала ў папярэднім пасце як ўсе фігова і стала лепш. Таму нарэшце, пераадольваючы неверагодна моцную ляноту(разбалавала яе, эх), прыступаю да слова- і фотааччота тыднёвай(гэта ўсе лянота вінаватая, я не прычым) даўнасці. Я сёння добрая і не разрываю сваім пастом вам фрэндстужку, таму ўсім абавязкова пад кат, разрываць яе па свайму жаданню...
Хм...Пачалося ўсе яшчэ ў пятніцу. Калі настрой быў не вельмі, а я ішла да Варвары яго падымаць. Нечакана, прычым вельмі, пазваніў Нікіта(беларускі варыянт імя ВЕЛЬМІ не люблю, так што выпраўляць не трэба...) і запрасіў на дзень Музеяў ў Строчыцы. Разлічыўшы, што мяне ўсе дасталі, і да іспытаў рыхтавацца неяк не хочацца, я вырашыла, што магу адпачыць на прыродзе ў добрай кампаніі і хоць трошкі пафатаграфаваць, а тое мой фоцік амаль забыў як я выглядаю.=)
Ніколі яшчэ не бывала ў Строчыцах, таму было дужа цікава. Далей амаль што адны фоткі.
Вельмі спадабаўся млын, а вам як? Ёсць у іх нейкая свая прыгажосць і рамантыка.

Вельмі люблю дахі хатак...фоткаць. І проста назіраць.=)


Пасля мы сустрэлі вось такога прыручанага драпежніка. Прыгажун, праўда?...


Я была б не супраць жыць ў такім вось доміку, але ж з другога боку...калі б я ў ім жыла, ён бы не здаваўся мне такім прыгожым і файным.=) Але ж пах бэзу з вакна зранку...Эх...

Пасля пачаўся канцэрт(як звычайна пазней за аб'яўлены час). Гледачоў было не так ужо і шмат. Толькі тыя, што на здымку
і шчэ некалькі пар на траве. Тое, што выступаў "Джамбібум" мяне вельмі здзівіла, бо я гэтага ну зусім не чакала.

Вось і пачула іх упершыню...Ну што тут сказаць...калі дадаць у тэксты сэнсу, то было б проста супер...А так проста няблага. Гэта яшчэ таму, што ў мяне іх "ото-ото" заела на паўдні пазней.=)
Падчас іх выступу нейкая прыезджая жанчына і мужычок п'янаватага погляду забівалі нам мозг сваімі танцамі.

Відэа я не рашылася здымаць...адзін перапрагляд - і я труп.=)
Пасля выступіла група "Рэха" і я зразумела, што тэксты ў Джамбібума не такія ўжо і благія...=) А наступным нумарам праграмы і былі беларускія танцы. Якім ўсіх жадаючых вучў Ілля. З музыкі быў адзін баян. Таму гэтыя танцы мы з Нікітай дружна прасабатыравалі.=)Затое на іншых паглядзелі
Дзесьці тут і з'явілася Аня(вы здзівіцеся, я не люблю беларускі варыянт і далей па тэксце =) ). Яна трошкі станчыла і пайшла гуляць з сяброўкай, а мы даглядалі танцы. Далей было вырашана паехаць разам у Менск, таму што там каля дома-музея РСДРП планаваліся танцы. З музыкамі з Жар-Птушцы, але на адкрытай пляцоўцы. Аня вярнулася з дзьмухаўцамі, іх было шмаааат. І яна стала плесці сабе вянок...а я ўслых падумала, што ўжо і не памятаю як яны плятуцца...Ну мне і даручылі зрабіць вянок, нагадаўшы папярэдне, як яны робяцца. Я адпачатку сабе вянок не планавала...вырашыла зрабіць на Нікіту. Дапляла ўжо на прыпынку аўтобуса. Але Нікіта апранаць адмовіўся. Ой, не наперад забегла. Мы прыехалі на Інстытут Культуры і Аня з Іллёй сталі чакаць сотку, а мы пайшлі ў метро. Вось менавіта тады Нікіта і паспрабаваў выкінуць вянок...на што я пакрыўдзілася, не ну я рабіла, рабіла...куртку ў жоўты выпадкова пафарбавала ім выпадкова, а тут...таму пайшла далей і ён знайшоў лепшае прымяненне вянку...маю галаву.=) Ведаеце, ехаць у метро з вянком на галаве так весела, усе азіраюцца.=) Калі мы прыехалі Ганна і Ілля ўжо былі там. Але Нікіта заходзіў у краму, таму не лічыцца.=)


Вось такія мы...прыгожыя, з вяночкамі...Шкада толькі, што з імі нельга было патанчыць нармальна...а пад канец яны загінулі, але ўсе ж такі мы былі яяяяяркія.=)Я нават на Нікіту вянок урэшце апранула, але там такі погляд, што я баюся, што вы спужаецеся.=)
І пасля танцы...было весела...проста весела. Там яшчэ можа былі нейкія падрабязнасці, але зараз я ўжо забылася.
Шмат розных танцаў у гонар самых нечаканых людзей.
Дзень і ноч музеяў атрымаліся.=)

П.с. я спадзяюся, што хоць нехта дачытае...^_^

сябры, фота, вясна, свет, жывёлы, паездкі, танцы

Previous post Next post
Up