May 18, 2009 18:57
Чатыры дні запар(з серады па суботу ўключна) я не мела ні хвілінкі вольнага часу і вярталася дадому не раней адзінаццаці. За гэты час пакой аброс бардаком, птушкі забылі як я выглядаю, канапа забыла, што такое быць складзенай, а думкі і ўспаміны сталі блытацца. Таму вырашыла іх запісаць. Гэтыя чатыры дні былі сапраўды напоўненымі падзеямі(да краёў, так сказаць).
Серада: іспыт па бел.літу, заканамерная адзнака...Стома ад вучобы і збег ад яе на Карчы, нягледзячы на дождж. Там было мокра, але файна. Як мінімум не было пылу...Патанчылі танцы чатыры(зразумела, што ўпадабала танец Доўгі), а пасля пайшоў моцны лівень і музыкі збеглі. Таму мы проста стаялі пад дрэвам і размаўлялі. А пасля я ледзь паспела дадому раней за поўнач.
Чацвер: замест падрыхтоўкі да іспыту па рускай мове я схадзіла да рэпетытара, а пасля, паганяўшы дома лафу, пайшла ў Жар-Птушку...Было весела, але па-іншаму...не так як на Карчах...тут і параўноўваць глупа. А пасля мне і Молатаву з дзяўчынай урачыста падаравалі пірог. Вось так і абрубілісь мары Нікіты пра пірог, бо гэты чацвер ен прасачкаваў. Гы-гы...Вярнулася позна.=)
Пятніца: вельмі адстойны дзень з прыкольнымі момантамі...Мой прынтэр-самы марудны прынтэр, які я толькі бачыла. Не паспела надрукаваць рэферат. Хоць настаўніка ў школе не было, але ж панервавацца прыйшлося... Пасля...Руск.літ. вось як можна ўпэўнена расказаць два пытання па тым, што не чытала("На дне" Горкага) ці прачытала пад час падрыхтоўкі(лірыка Тютчева) і засыпацца на вершы Пушкіна, які даўно ведаеш?О_о Сама здзіўленая гэтым папрасілася расказаць яшчэ і ўрывак з Яўгена Анегіна...Напэўна таму і 9. Але ж ну і камісія ў нас там сядзела....Бррр...Пасля паехала плаціць за ЦТ, нічога не атрымалася, бо гл. папяр. пост. Настрой яшчэ пагоршыўся. Пакуль з Дашкай чакалі Тошку да нас прычапіўся нейкі п'яны мужык, якога не пусцілі ў метро. На пытанне "чаму п'ёце?" адказаў проста "у мяне інфаркт быў", а праз дзве хвіліны дадаў "слесарь я". Пайшлі ў парк Горкага, але ў касах не было размяняць тыя мае 50 тысяч...Плюнулі, пайшлі зноў у гуляць. А у мяне ў заплечніку тры хрэстаматыі...Ладна. Пасля пайшла да Варвары, ў якой якраз павінны былі сядзець яе сябры. Ну канешне ж калі я прыйшла яны ўжо разыходзіліся...Чорт. Ну і ладна, затое яна мяне пакарміла. Пасля, калі я ўжо ішла дадому да мяне звярнуўся бухі малады чалавек з просьбай адвесці яго да дзесятачкі, бо адзін ен ісці ў цемры баіцца...Ну ладна. На параду "піць меней трэба" адказаў "дык як не піць, калі жызнь хреновая". А вось так... Я ж не п'ю.=) Прыйшла пооозна...=)
Субота: у супрацьлегласць папрэдняму дню вельмі суперны дзень. Расказ пра яе ў асобным пасце з фоткамі.=)
Нядзеля...так разадпачывалася, што нават пост напісаць рука не паднлася...але добра ж як...вечар дома правесці...=)І нікуды не ляцець...А тое я за гэтыя дні так набегалася і натанчылася, што ногі балелі і нічым не лекаваліся...
Чакайце расказа- і фотаччот у наступным пасце...Гадзінкі праз дзве.=)
я,
сябры,
эмоцыі,
вучоба,
вясна,
экзамены,
паездкі,
танцы