Лётанне ў часе...

May 10, 2009 00:54

Я вось зараз сяджу і думаю...Дзіўны дзень, які пачынаўся паламаным маніторам і страхам перад іспытам па фізіцы, скончыўся адрамантаваным маніторам, імправізаванай бацькавай лекцыяй пра ток, чытаннем вершаў і апрацоўкай фотак. А ўсе таму што самае галоўнае - гэта настрой.=)
Не прайшло і паўгады як адбыўся абмен падаруначкамі і зараз у мяне ё файная чырвоная свечачка з прыемным пахам. І нават атрымалася трошкі палістаць-павучыць фізіку, і зараз я ведаю, што такое ідэальны газ(я б сама ніколі не знайшла, ага =) ) Не паверыце, гэта той газ, які ідэальны...=)
Але больш за ўсе мне спадабалася нашая спіраль...і ружовыя слонікі.=)Ой, як я магла забыць пра радыяктыўныя дзьмухаўцы...Яны таксама былі файныя.=)
А яшчэ мы трошкі павандалілі, але тссс-сс-с-с, я гэтага не пісала.=) Вось вы любіце розныя будоўлі? Я вельмі люблю...І яны мяне, напэўна, таксама, бо трапляюцца часта-часта...А калі яшчэ і пафоткаць і палазіць...ммм...І палетаць ў часе, ага-ага...=) І не ўзгадваць пра фізіку...

сябры, фота, экзамены, эмоцыі, нататкі

Previous post Next post
Up