(no subject)

Jul 11, 2008 13:20

Усім прывітанні з Польшчы!
Тут весела...дзіўна, але ў мяне вельмі змянілася стаўленне да гэтай летняй паездкі ў лепшы бок. Чаму? Не ведаю...Напэўна я змянілася...Пасталела ці што...
Першы курс вельмі файны! Мы з імі вельмі добра пасябравалі. Так дзіўна быць 4-тым курсам...здаецца што ўжо звыкліся...але...Ды і мы групай-курсам сталі бліжэй неяк, па-сяброўскі болей...гэта добра...=)
Учора быў вясёлы дзень. Спачатку канцэрт для важных палякаў, а пасля глабальная фотаахота...Без каментароў і фотак, бо вывешванне іх, будзе апошнім, што я зраблю.=)У мяне за гэты ня вельмі працяглы перыяд(пры параўнанні з тым колькі засталося) ўжо больш 700 фотак...Яшчэ з набытага...флэшка-плэер на 2 гб ўсяго за 57 злотых.
Эх...хацела яшчэ нешта напісаць і забылася(
Ну ладна...чакайце нас...больш чым праз месяц.(калі мы тут нічога не накуралесім і нас не адправяць дадому))))

Апд.Бррррр.....які сумбур....=)

я, эмоцыі, паездкі, вучоба

Previous post Next post
Up