На балоце былі знойдзеныя і выратаваныя ад смерці шчанючкі, падобныя на помесь ратвейлера з нейкім чорным сабакам, іх прыюціла і выкарміла на невялікі час ратвейлер Баффі. Зараз яны ўжо ходзяць(ім ўжо 1,5 месяцы) і здольныя самастойна есці(больш меньш), але тыя ўмовы, ў якіх яны зараз жывуць, непрыдатныя для шчанюкоў(жывуць на вуліцы, ў будцы, ў абмежаванай прасторы, амаль не маюць кантактаў з чалавекам). У іх ўжо ёсць некаторыя праблемы, тыпу блохаў, але ад іх можна лёгка пазбавіцца, а самі шчанючкі вельмі добрыя, бадзёрыя, імкнуцца да чалавека, жадаюць кантактаваць.
Дапамажыце сіротам знайсці дом! У іх дрэнна пачалося жыццё, яны згубілі чатырох брацікаў ці сястрычак, аднаго забралі, засталося двое - хлопчык і дзяўчынка, адзін з іх(не ведаю дакладна пол) больш пушысты за другога(на фота не вельмі атрымалася, бо яны вельмі актыўныя). Заўтра паспрабую яшчэ раз сфатаграфаваць.
На жаль сітуацыя склалася так, што пошук гаспадароў праз інтэрнет адзіны выхад ў гэтых шчанюкоў знайсці сабе дом і гаспадароў. Я буду Вам вельмі ўдзячная за распаўсюд інфармацыі, або жаданне ўзяць шчанюкоў.