Ура, я еду ў Мінск!=)

Dec 23, 2012 03:01

У жыцці адбывалася і адбываецца шмат усяго, але пра вучобу абсалютна не хочацца ўзгадваць. Залікі атрымала - і цудоўна. Вольная - і супер. А што ды як там было, мо калі-небудзь і захочацца напісаць, але не сёння.
Сёння я бегала ў пошуках падарункаў для ўсіх і кожнага. Засталіся 3 чалавекі і адна крама. Так як з'яжджаю я заўтра толькі а 22, то часу яшчэ шмат.
Набыла Мілюсе вельмі цудоўную цацку(пад катам відэа). Прапанавала яшчэ каму прывезці за 20, бо ў нас яны не прадаюцца, а па сумесных закупках у два разы даражэй. Але чамусьці нікому ня трэба, ну ладна, будзе Міла ў нас дзяўчынкай з унікальнай звярушкай. П.с. калі каму ўсё ж такі трэба... ;-)



image Click to view



Ну і ўвогуле шмат рознага цікавага бачыла, і калі нейкія рэчы я набыла, нейкімі ўразілася, то вельмі шмат такога, што ўводзіць мяне ў ступар з адной думкай "нафіга?!О.о". Але людзі набываюць, што цікава...)
Ладна, заматалася я сёння, пайду адпачываць. Чакайце ў эфіры пазней.)

думкі, Міла, святы, сямейнае, пазітыў, смешнае, цацкі, паездкі

Previous post Next post
Up