Жывем-пажываем

May 15, 2012 15:28

Міле ўжо 7 месяцаў, яна спрабуе стаяць і вельмі хоча сігануць з канапы, калі бацькі адварочваюцца хоць на пару секундаў. Пры ўсім пры гэтым пачынаць размаўляць яна нешта не спяшаецца, але гукі выдае забаўныя. Мы нарэшце пафоткаліся ўсёй сям'ёй, каларытная кампашка, міма ня пройдзеш.
[Фота тут]














Ойра з намі ўжо год. Абажаю гэтую булемордачку. А яна вельмі сумуе, што яе баяцца без прычыны і мала хто лашчыць. Затое з Мілай у іх любоў-любоў.
[Яшчэ фота]







Мой любімы папугайчык Пірат сышоў ад нас каля тыдню таму. Трышка засталася адна і вельмі сумуе.

А я вучуся і шукаю падпрацоўку. Засталося тры іспыты, каб закрыць гэты год. Трэба здаць і адчуць сябе вольнай хоць трошачкі. Выдыхнуць і пачаць паляпшаць чэскі. Дзе б толькі час знайсці...) Аказваецца раней у мяне яго было тааааааак шмат) Ня тое што зараз.


з жыцця мамачак, лета, Міла, вучоба, сэсія, сабакі, фота, булькі, Ойра

Previous post Next post
Up