Jul 06, 2011 21:59
Сёння калі ішла раніцай выкідац смецце, пытаюся ў бабулі:
-Кантэйнеры там?
-Там-там, - кажа яна, хаця і не зразумела куды я паказвала.
І тут мне прыгадалася гісторыя 3-гадовай даўніны, калі я тут была апошні раз і таксама аднойчы ішла выкідаць смецце...
Спускалася я так па лесвіцу і ўбачыла суседку. Павіталася. Ну бываю я тут нячаста, таму амаль нікога не ведаю. І вось азіраецца і пытаецца мяне:
- Ой, гэта хіба ты?
- Я!
- А я цябе не пазнала...
Так і скончылася тады наша размова...