Смажаныя таматы запечаныя ў духоўцы

Nov 17, 2010 02:22

Учора я столькі прадуктаў сапсавала ў спробе з клёцкамі, што ў мяне ледзь энтузіязму засталося на штосьці болей, але мая сённяшняя страва, хай сабе і не вырозніваецца складанасцю ў вырабленні (як і ўсе папярэднія), унікальнасцю інгрэдыентаў, але ўсё ж арыгінальнасць афармлення ёсць нейкая. Вельмі лёгкі і дужа смачны рэцэпт ад ICA.se:

Неабходна засмажыць на патэльні кавалкі мяснога фаршу як заўсёды з цыбуляй, чорным перцам ды мяснымі прыправамі, крыху падсмажанае мяса засыпаць кукурузай (300г), таматамі (2-3) ці таматным соусам (калі хтосьці ведае больш дакладна што такое па-шведску tomatsalsa і як яго атрымаць, буду ўдзячна за каментар), даць крыху дасмажыцца. Тым часам рыхтуецца сыр і лаваш (у арыгінале - tortillabröd) і паколькі я не ведаю дасканала, што ёсць tomatsalsa, я дабаўляла кетчуп да сумясі, пасля чаго пасыпала сырам, агортвала ў лаваш і выпякала ў духоўцы на 250 * прыблізна 20 хвілін. У арыгінале 10  - але на практыцы духоўка не паспявае нагрэцца за такі тэрмін.

Я вельмі люблю стравы з духоўкі  :)
Смачна есці!

ica, рэцэпт, gott

Previous post Next post
Up