Mar 09, 2009 15:37
Недзе ў лютым было...ўзяла лыжы і выправілася на шпацыр. Цёмна, бо час позьні - а 8-ай вечара, ў нашым парку імя ня-помню-колькі-гадоў-Кастрычніку ліхтароў няма, толькі пражэктар на будоўлі касьцёлу. Ехаць жа ўздоўж Сьвятога возера бывае страшнавата. Еду і раптам фрррр! - нейкія істоты ўзлятаюць з-пад ног і сядаюць проста ў снег колькі метраў далей, моўчкі, амаль бясшумна. Сэрца бухнулася некуды ўніз, ледзь устаяла на лыжах, за што хапацца - за сэрца ці за лыжныя палкі... Чортавыя птушкі! Але што за яны? Колерам ня чорныя, карычневатыя, памерам болей за вераб'ёў, да таго ж гэтая мелач гвалт падняла бы. Курапаткі? Адкуль ім узяцца ў горадзе? Курукіцы відаць...