Пачатак сусвету. Сафія Кіеўская.

Aug 18, 2011 00:10

Зазірнуў на колькі хвілін у Сафію Кіеўскую перад самым яе закрыццём на сон. Цішыня, супакой, траўка ахайна падстрыжаная, вольныя лавы пад дрэвамі, птушкі стракочуць ненавязліва, сонейка мяккія промні дасылае, яблык пад яблынямі багата панасыпана. Сядзі сабе і нічога не рабі. Рай. Але трэба чамусьці ісці вонкі :) З'еўшы яблык, пайшоў.

 
 
 
 
 
 
 

На сафійскай тэрыторыі знайшоў цудоўны DJ-скі пульт (кожнай парафіі сваё). Калі верыць тамтэйшым абвесткам, то шточацвер а 19-й гадзіне там пачынаецца музычная калатнеча: званар калоціць у званы, а людскія душы танчаць, пэўна.

фота, Кіеў, архітэктура, вандроўка, Украіна

Previous post Next post
Up