100 лістоў на tut.by

Jul 04, 2011 21:53

Знянацку набыў ў кніжнай краме Хадановіча і яго "100 лістоў...". Хацелася спачатку ўзяць кнігу Гілевіча, прачытаць яго роздумы пра жонку, асветліць каханне майго любімага паэта, але... Кранула маладосць твораў, кранула навізна, так кранула, што адразу узяў кніжку і пайшоў да касы.
Я улюблена чытаў вершы, ішоўшы па вуліцы, разумеючы, якую асалоду яны прыносяць мне... Гэта было неверагодна...
Я люблю творчасць Хадановіча. І, калі вы зацікаўлены новай беларускай пісьменнасцю - не шкадуючы чытайце кнігі Хадановіча.
Previous post Next post
Up