Гарманальны збой

Apr 28, 2010 22:39


Колькасць раварыстаў на вуліцах наводзіць на думку, што хутка я буду жыць у Амстэрдаме. Не самая кепская перспектыва. Вось толькі якая сіла прымусіць дастаць з гаража свой двухколавы транспарт. Я ехаў бы і маладыя вятры шумелі ў маіх вушах... А пакуль у сваё задавальненне хаджу на даўгія дыстанцыі. Выходзіш з пункта А і пакуль дашпацыруеш да пункта B у галаве не застаецца ніякіх думак - выветрыліся. Вельмі зручна.
Previous post Next post
Up