Страчаныя ў часе

Feb 24, 2010 22:39


Здымак трэба было зрабіць і якраз ля фотамайстэрні праходзіў. Асабліва прыцягвала ўвагу шыльда "Імгненнае фота". 
Падыходжу да касы, фармулюю.
- Сфатаграфавацца хачу, але каб здымак адразу атрымаць.
Дзяўчына шматзначна шморгаючы носам.
- Адразу ня робім.
Далікатна шморгаю ў адказ.
- Добра, а калі?
- Ну, хвіліны праз тры.
Так і паразмаўлялі.

Previous post Next post
Up