Хутчэй бы растала гэта ўсё

Mar 03, 2009 21:14

Апошнія зімы мінаюць з надзвычайным скрыпам. Гэтым сонечным дням радуюся бязьмежна. Пазаўчора прыяцель даслаў sms, віншаваў зь вясною. Але як высьветлілася не мяне, а сваю дзяўчыну. Уяўляю, як можна было нас пераблытаць. Тэлефоніў потым, прабачэньня прасіў. А што, прыкольна, кажу, яшчэ чаго дасылай.

Leave a comment

maksim_l March 4 2009, 08:11:13 UTC
Штосьці гэтая вясна моцна ўзялася за мяне, як ні якая перад гэтым, тры тыдні быў такі цудоўны настрой, усё ружовае, учора таксама і дзень вясёлы і ўсё такое, вячэраў таксама вясёла. Раптам: "Бац!" -- жыць не хачу, усё жыццё срань нябёсная. Ёпсель-мопсель, гэта што раптоўны дэфіцыт вітаміну "А" ці што, лячыўся каньяком, паклікаў суседку ў госці. З раніцы здаецца жывы, праўда не такі як тры тыдні быў. Ці то што стаў меней есці, то гармоны расхадзіліся і арганізм патрабуе дадатковых эндарфінаў -- загадка прыгоды.

Reply

maksim_l March 4 2009, 08:12:18 UTC
*прыроды

проста па Фройду :)

Reply

soft_tiger March 4 2009, 08:19:30 UTC
А вясна гэта даволі дэпрэсіўны час, як кажуць. Эндарфінам тут якраз самае мейсца. У выглядзе каньяка, прыемнай суседкі і г.д. :))

Reply

maksim_l March 4 2009, 09:10:35 UTC
Збіраўся гэта напісаць сабе ў журнал, цяпер не буду :) наогул я устойлівы, магу хандрыць, але каб дэпрэсія гэта рэдка, а во такіх раптоўных перападаў настрою ніколі не было. Ці то я першы раз заўважыў, хаця, гледзячы па стужцы, гэта папэўна ўчора зоркі былі благія :) Каньяк, шакалад і самаробная кава-капучына вельмі спадабаліся суседцы, была маса эндарфінаў, цяпер па ціху расходзяцца па арганізме :))

Reply

soft_tiger March 4 2009, 09:59:55 UTC
Напэўна цяпер сустрэчы стануць традыцыйнымі! Зараз можа яна пакліча ў госьці. І будзе дыпляматычны візыт у адказ! :))

Reply

maksim_l March 4 2009, 10:13:35 UTC
яны і так традыцыйныя, калі мне ці ёй не хораша і няма да каго ісці ці званіць, па старым сяброўстве

Reply

soft_tiger March 4 2009, 10:15:54 UTC
Добра, калі побач такі чалавек. Добрая падстрахоўка.

Reply

maksim_l March 4 2009, 10:23:45 UTC
гэта ўсё што засталася з-за нашай дурасці калісьці

Reply

soft_tiger March 4 2009, 10:30:35 UTC
Што зроблена, тое зроблена. Усё будзе добра.

Reply


Leave a comment

Up