Праходзячы праз праблемы, мы марым пра зусім іншую сапраўднасьць ад той у якой знаходзімся зараз. Марым, што ўсё павінна быць інакш. У моманты суцэльнага стрэсу, часам, толькі музыка вяртае ў патрэбны рытм. Здаецца нішто, але нейкі вініл, магнітная стужка альбо няшчасныя біты праз mp3 робяць так шмат, што даюць хаця б дробны повад для далейшага жыцьця. Даюць таго трышачку, што дазваляе не аддаць канцы сярод гэтага лайна, спадзеў... Калі чуеш іх мэлёдыі - хочаш танчыць, калі чуеш іх тэксты - хочаш сьпяваць. Здаецца яны сьпяваюць менавіта пра цябе. А потым яны сыходзяць. Можа быць для кагосьці з вас два словы Pink Floyd значаць столькі колькі для мяне, тады вы зразумеце, што
клавішаў больш ня будзе ніколі...