Антыўрбаністычнае

Mar 15, 2008 22:56

Хацеў бы я сабе набыць кавалак лесу, каб прыязджаць у яго час ад часу. Ляжаць між соснаў ці яшчэ якой расьліннасьці... Слухаць вецер і сьпевы выпадковых птушак. Бачыць праз рэшата кронаў блакіт неба... Побач кветка прагнецца пад махнатым жоўта-чорным чмялём, шпарка прабяжыць вавёрка... Ёпт! Можа клешч які зваліцца на галаву! Ня важна. Проста хочацца адгарадзіцца сярод дзікай прыроды і каб ніякіх грыбнікоў не было.
Previous post Next post
Up