Вясна красна!

Feb 23, 2008 19:16

Карацей, хаваем лыжы ў шафы. У панядзелак абяцаюць +10!

Leave a comment

hryscia February 23 2008, 17:38:36 UTC
ура!!! ура!!! ура!!!
нарэшце!!! можна будзе ўсю ноч гуляць па горадзе і не баяцца закалець!!!

Reply

soft_tiger February 23 2008, 17:48:00 UTC
Гуляючы ноччу па горадзе трэба баяцца іншых рэчаў. :)))

Reply

hryscia February 23 2008, 17:55:39 UTC
а не... то не так страшна, як дзікі холад, што прабірае да самых костак!!!
бр-р-р-р-р, аж дрыжыкі па скуры, як падумаю...

Reply

soft_tiger February 23 2008, 18:06:54 UTC
А я бы "пагуляў" па краіне. Нікуды ня езьдзіў апошнім часам.

Reply

hryscia February 23 2008, 18:12:24 UTC
о, гэта таксама ідэя, бо неяк ужо поўгады бязвылазна ў Менску сяджу...

Reply

soft_tiger February 23 2008, 18:18:58 UTC
Вандроўка да дзікіх мясьцінаў ці проста па гарадах і вёсках. Уффффф... Як я гэтага чакаю!

Аффтоп, але даўно хацеў спытаць, што гэта за трохвокі спадар у цябе на юпіку? :))

Reply

hryscia February 23 2008, 18:58:15 UTC
так, так, так, вандроўкі... вескі... гарады...
начлег у якой-небудзь старой адзінокай бабулькі за дапамогу ў двары... так, гэта ўсё супер і хутчэй бы дарвацца!!!

юпік - гэта мая любімая пачварка, трохвокі зайчык... уродлівы знешне, ён вельмі прыгожы ўнутране, глядзіш на яго і плакаць хочацца...

Reply

soft_tiger February 23 2008, 19:02:01 UTC
Ці з намётам!

А я было падумаў, што гэта іншаплянэтная істота. Нічога ён не выродлівы! Проста яму з надвор'ем не пашчасьціла, у яго там неяк пахмурна, я бачу. :)

Reply

hryscia February 23 2008, 20:00:41 UTC
усё, ужо дзіка хочацца куды-небудзь рвануць!!!
неяк зімой і не ўзгадваеш пра гэта, а тут так накаціла...

так, відаць ты маеш рацыю, яму проста не пашчасціла з надвор'ем:)

Reply


Leave a comment

Up