Типы научной рациональности и теоретико-методологические установки социологии Э. Дюркгейма

Jun 04, 2006 20:38

Кацук Н.Л. Типы научной рациональности и теоретико-методологические установки социологии Э. Дюркгейма // Социологическое знание и социальные процессы в современном белорусском обществе. Сборник материалов Третьей межинститутской научно-практической конференции молодых ученых 27 июня 2003г. 228-235
Read more... )

Публикации

Leave a comment

john_cupala June 6 2006, 17:42:50 UTC
не, толькі сярэднюю :)
ахвотна буду кансультаваць з вамі. Сярод тэмаў, якія маю намер узьняць - праблема "падзелу кампэтэнцыяў" філёзафа і сацыёляга, ну і больш спэцыфічныя праблемы - мяноўна гэтая праблема "фактаў", дзюркхаймаўскіх "рэпрэзэнтацыяў-уяўленьняў", мэтадалягічнага калектывізму і інш.

"сэнс панятка факт захаваўся амаль што ў чысціні ў юрыдычным дыскурсе"
!
"чысьціні" няма ні ў якім дыскурсе! :) Ёсьць розныя кантэксты ўжытку слова "факт", у кожным з кантэкстаў "факт" "занячышчаны"... Нэпазытывісты падчас сэмінараў Шліка шмат пацелі, каб "ачысьціць" гэтыя факты, выдумвалі самыя неверагодныя мэтады "дэстыляцыі" факту, ад усіх навокал патрабавалі прытрымлівацца дуалізму "theoretical entities" versus "observational entities", ды ўрэшце Карнап мусіў прызнаць, што ўсякі "факт" "насычаны тэорыяй" і няма "голых", то бок, "чыстых" фактаў...

Можна, канешне, каб знайсьці агульны пункт аднясеньня ў разуменьні "факту" зьвярнуцца да этымалягічнага сэнсу слова "факт" factus ад fieri - ставацца, рабіцца, паўставаць. factus - гэта дзеепрыметнік пасыўнага стану завершанага трываньня, гзн. - тое-што-сталася, што завершылася, ужо ёсьць і трывае ў завершаным стане. Інакш кажучы - givenness, дадзенасьць, супраць чаго ўзбунтавалася ваша сацыялягічная інтуіцыя (вы запрапанавалі сацыялягічную рэальнасьць бачыць як "створанасьць" а ня "дадзенасьць"). І нездарма. Сацыяльныя зьявы лепш разглядаць як "акты", а ня "факты".

Сёньня літаральна дзьве гадзіны таму быў такі казус. Выходжу з інстытуту філязофіі. Пры выхадзе сустракаю знаёмую дактарантку з сацыялёгіі (бо інстытут філязофіі і інстытут сацыялёгіі месьціцца ў тым самым будынку). Пачалі размаўляць пра яе дысэртацыю па сацыялёгіі. Я ў пэўны момант зацеміў, што філязофія і сацыялёгія - блізкія, сумежныя дысцыпліны. Яна тады нейк сумелася, сумна паглядзела на мяне і кажа: "Ну так, але філёзафы ўвесь час звысоку на нас глядзяць..." А я ані на імгненьне - здаецца - ня даў ёй прэтэксту, каб так думаць. Таму, думаю, трэба нейк з пазыцыяў мэта-навукі разважыць ролі сацыяёляга і філёзафа ў Каралеўстве Пазнаньня.

Reply

kolik8 June 6 2006, 20:48:30 UTC
“..."чысьціні" няма ні ў якім дыскурсе!” - згодны. Але я меў на ўвазе, што юрыдычнае тлумачэнне больш блізкае да этымалогіі. Параўнайце па http://slovari.yandex.ru

БСЭ: (от лат. factum = сделанное, свершившееся), 1) в обычном словоупотреблении синоним понятий истина, событие, результат. 2) Знание, достоверность которого доказана. 3) В логике и методологии науки Ф. = особого рода предложения, фиксирующие эмпирическое знание.

Глоссарий.ру: Юридические факты - предусмотренные в законе обстоятельства, которые составляют основание для возникновения, изменения или прекращения конкретных правоотношений. Юридические факты подразделяются на события и действия.

На маю думку, пазытывіскае ці звычайнае тлумачэнне панятка “факт” (а не саміх фактаў як такіх) занадта вузкае. Для жыцця падыходзіць, а даследаваць ці расследаваць - не дазваляе. Што мусіць рабіць следчы? Устанавіць факт. Але ж, калі б факты даваліся адразу, усё б было значна прасцей. Факты схаваны за рознымі сведчаннямі, зменамі і ператварэннямі рэчаіснасці - карацей, за знакамі. Такім чынам, следчая і даследчая справа будуецца на ланцужку: пытанне-знакі-факты-высновы-вердыкт.
Ці (вядома, спрашчаю) пытанне-адказы-спосабы мыслення/дзеяння (поводле Дзюргейма)-высновы-веда.
Нажаль, у пасядзённым жыцці гэты ланцужок скарачаецца ці нават схлопваецца: пытанне-веда.
Таму я і лічу, што няма сутнаснай розніцы між квалі- і квантытатыўнай метадалогіяй, гэта розніца толькі ў тыпе знакаў, па якіх неабходна устанавіць факт.
Што да этымалогіі, “факт” я разумею менавіта як “зробленае”. Адсюль і артэфакт - тое, што зроблена самім метадам.
З гэтага пункту гледжання, адрозненне між фактамі і актамі набывае зусім іншы сэнс. Мінулыя дзеянні ўзнаўляюцца ў адбываючыхся. Як пісаў Бурдзьё, “мёртвы хапляе жывога” і гэтак далей: пытанні структуры/дзеяння, узнаўлення і вытворчасці грамадскага жыцця...
Увогуле, сваю б пазіцыю я б пазначыў як сацыялагічны рэканструктывізм, які адначасова і онталагічны, і эпістэмалагічны.

І наконт казуса. Гэта звачайная справа. Так было яшчэ і сто гадоў таму. Гэта, так мовіць, радзімая пляма сацыялогіі і сляпая пляма філязофіі.

Reply


Leave a comment

Up