Інтэрв'ю з дырэктарам Інстытута "Палітычная сфера" Андрэем Казакевічам, дзе ён распавядае пра арганізацыю Першага Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Доктар паліталагічных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч са шкадаваннем канстатуе, што на сённяшні дзень многія беларускія даследчыкі не маюць магчымасці рабіць паўнавартасную акадэмічную кар’еру. Асноўную прычыну гэтага ён бачыць у досыць вялікай кансерватыўнасці і закрытасці акадэмічнай сферы, адсутнасці навуковай камунікацыі, вялікае значэнне ў ёй нефармальных кланавых стасункаў. Даследчыкі і навукоўцы, якія не інтэграваныя ў гэтыя стасункі, якія не знайшлі свайго месца ў дзяржаўных інстытутах, апынаюцца ў пэўнай ізаляцыі. Палітолаг спадзяецца, што крокам да вырашэння гэтай сітуацыі стане Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, дзе змогуць сабрацца ўсе зацікаўленыя спецыялісты, каб абмяняцца ідэямі і прадставіць шырокай аўдыторыі вынікі сваёй працы.
Нагадаю, што Кангрэс адбудзецца 23-25 верасня 2011 г. на базе ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, заяўкі на ўдзел можна падаваць да 15 ліпеня.
Афіцыйны сайт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі