Jul 29, 2008 12:49
Я стамілася і ў мяне праблемы.. Праблемы ў тым, што трэба ці меньш хацець, ці шмат больш пасьпяваць. Мне, пэўна, крута не пашанцавала і прырода-матушка спалучыла гіперактыўнасьць з гіпернеарганізаванасьцю. Я й сапраўды- формены баўбес, якому цікава ўсё, што толькі поўзае, лётае, шмыгае і праплывае навокал. Мае жыцьцё больш нагадвае няспынную пляску Сьвятога Віта, чым што-небудзь астатнее. У ім зараз настолькі шмат каляровых адбіткаў, падзеяў і мільгаценьня, што я сама хутка пачну дэфрагмэнтавацца. І пры гэтым усім нельга скааць, што ўсе актыўнасьці, у якія я штохвілінна ўвязваюся- нейкія бязглуздыя, неіснуючыя справы (ну мне па меньшай меры так здаецца:)))). Я проста не ведаю, як можна жыць у сучасным грамадстве, у сучасным горадзе, у гэтым часе і гэтай краіне, і не бачыць, не заўважаць тыя бездані цікавага часуправоджаньня. Мне хочацца ўсяго, і гэта мая пакута, бо йа лопну! Калі існуе які-небудзь орган, які адказвае за запусканьні лапак у новае, паведамце мне, калі ласка, і я паспрабую з ім дамовіцца.
З-за таго, што ўсё трба, амаль нічога не даводзіцца да канца, я магу гучна сказаць, што я нічога нармалёва і грунтоўна ня ведаю і нічога выдатна ня ўмею рабіць. І ў такія моманты мне здаецца, што я жыву ў агромністай сьметніцы з недаробленых справаў і нерэалізаваных задумак.
Усе гэтыя недаробкі маюць тэндэнцыю пачакаць, пакуль прыродны аптымізм павыціраецца за дзень, падплавіцца са сьпёкі, і вылазяць, накідваюцца на мяне…
на мяне, такую стомленую, безабаронную і памятую, і раздзіраюць на кавалкі. Мяркую, нават летняя звычка паліць па вечарах на гаўбцы- гэта медытатыўны сродак падманам выкраіць у саме сабе неклькі хвілін спакою, такіх, калі нельга куды-н бегчы і што-н рабіць. Паліць на гаўбцы- гэта проста азначае, што трэба ціхенька сядзець, з інтэрваламі дыхаць і разважліва глядзець на неба праз лісточкі клёну.
А ў прынцыпе я харошая! І да мамы я хачу
Жыць адной цяжкавата… людзі ўтвараюць сем’і, каб падзяляць абавязкі. Бо надакучвае разлічваць толькі на сябе. Па набору стандартных функцыяў мне патрэбная жонка
нарысы штодзень