Начальник Камчатки

Jun 08, 2008 23:03

Нарэшце, апасльля паўгады існаваньня на маім кампе жорстага дыску з назвай “Камчатка”, у ім з’явіліся поўнапраўныя жыхары той самай Камчаткі- я набыла дыск Кіно.
Это сладкое слово Камчатка…
Мае, твае, да й любое іншае жыцьцё, пэўна, мае свае асаблівыя законы і прынцыпы развіцьця. Правілы гульні, што ляжаць на паверхні любых дзеяньняў, учынкаў, заканамернасьцяў. Такі негалосны статут, які за звыклымі ўчынкамі, падзеямі і здарэньнямі проста не заўважаецца, але ж не перастае ад гэтага працаваць. Зараз абсалютную большасьць вольнага часу я правожу сам-насам з сабою, ня хочацца нікому званіць, запрашаць у госьці ці ехаць куды-небудзь. Зараз для поўнага шчасьця мне хапае існуючых знутраных рэсурсаў. Я люблю людзей, мне прыемна іх бачыць, заводзіць гутаркі і дакранацца да іх, але няхай іх існаваньне дакранаецца да мяне пэўны, абмежаваны час, мне зараз нясьцерпна добра адной.
Я прачынаюся, і ранішнія пацягушкі ў сьветлай, вялікай квтэры, дзе я ўжо так доўга адна, дораць столькі пазітыўнага, чыстага і ўтульнага, што аб існаваньні навакольля ненаўмысна забываецца. Мяне шмат хто з сяброў пытаў, ці не сумна мне жыць працяглы час адной, а я заўсёды чаму-сьці губляюся і ня ведаю, што на такое сказаць…
Адно з пытаньняў беларускай мовы, што да іх пор застаецца загадкай- гэта словы «грустно» і «скучно». І тое, і іншае- сумна. Мне часам бывае “грустно” (нават вельмі), але вось “скучно” мне не бывае ніколі.
Кс-гэта такая істота, якая ідэальна створаная для непадзельна самотнага жыцьця. Неяк, на травеньскія выходныя, да завіталі быцькі ў поўным сатаве, і ў мяне склалася ўражаньне, што ў кватэры спыніўся табар.
-Як так? Амаль што ў кожным пакоі нехта ёсьць… і той нехта- поўнапраўны уладар.
Я люблю хадзіць па кватэры, захозячы ў пакой, дзе нікога няма, дзе паветра ляжыць, як жэле, праз якое можна праходзіць і, азіраючыся праз плячо, бачыць там салодкія дзіркі. І спальныя месцы я выбіраць таксама люблю. Апошнія неккалькі тыдняў я па чарзе спала ў маміным пакоі і ў залі, а калі вырашыла спаць у сябе, прыйшла ў абсалютна неапісальнае захапленьне ад таго, што я гэтую ноч буду спаць ДОМА.
У мяне ёсьць дом, і мяне гэта бязьмежна грэе. У мяне ёсьць дом. Мы з бацькамі ніколі не пераязжалі, і я ім за гэтае вельмі ўдзячная. Таму, што ў мяне ёсьць ДОМ!
Я- Повелитель Камчатки!
Недзе недалёк ад паверхні скуры жыве адчуваньне таго, што зараз, гэтым летам, я пражываю ўнікальны, чароўны час. Я шмат чаго разумею аб тым, чаго мне хочацца і што мне трэба, якой Кс мне трэба быць, каб Кс падабалася Кс.
Пакуль у галаве ёсьць дур, ёй трэба карыстацца. Карыстацца, пакуль не з’явіліся муж і дзеці, пакуль энэргіі шмат, калі яшчэ шмат чаго хочацца і здаецца, быццам сьвет пухнатай вялікай коткай ляжыць пад нагамі. А зараз я ведаю, чаго я хачу. Хутка даведаюся, як таго дасягнуць. Галоўнае- не забыцца і не забіць на пляны, намеры, спадзявальні. І тады мы з вялікай коткай будзем ісьці адной сьцяжынай

думаю, атмасфэрнае, in wonderland. create your own., music in me

Previous post Next post
Up