Людзі-падарункі

Mar 05, 2008 14:27

Сярод флікерных бабулек з колкімі вачыма і маладзёнаў з любімым словам “Эээ” сустракаюцца іншыя, зусім іншыя людзі. Людзі-падарункі.
Яны ціха і ненавязліва прасочваюцца ў жыцьцё каб дараваць уьмешкі і саграваць напярэданьні вясны. Яны прыносяць гарачыя неабыякавыя вочы і гучныя абмеркаваньні кіно ў кавярнях, яны нясуць з сабой новыя ідэі і расказваюць іншымі словамі твае самыя запаветныя мары. І ты сядзіш побач з такім падарункам, сьмяесься, машаш рукамі, здзіўляесься і адчуваеш, як штосякундна расьце хваля пазітыву, накрываючая Менск. Яна каляровымі шарыкамі вапрыгвае з пахам кавы на вуліцы і залівае ўсё вясёлкамі))))І разам цікава, і адразу будуецца процем сумесных плянаў і канешне ж загадзя ведаеш, што пры ўмове іх ажыцьцяўленьня ім непазьбежна наканавана быць мегааццкі ўдалымі. Людзі-падарункі поўняць плэйліст цікавымі дзіўнымі песенькамі і ў сваю чаргу радуюцца твайму выбару. І ім пакуль ня хочацца нікуды ісьці.
Людзі- гэта музыка і кіно, фота і мастацтва, гэта і шчырае Фі і заслужаная пашана. Ім хочацца паказаць самыя любімыя кавярні і расказаць пра апошні страшны сон.
Гэта людзі-падарункі. Яны існуюць

сонца!, сябры, portraits

Previous post Next post
Up