Dec 03, 2007 08:48
Сяджу на вакзале ў брыдкім белтэлекоме за кампом,які падвісае пры кожнным зручным моманце. Падлец! Сёньня ў чарговы раз еду ў маскву, яшчэ адна вандроўка, зноўку два цягніка туды-сюды, зноў гарбатаў чароўных падстаканьніках ды цёмная пустэча за вакном, а забыты дома плээер ужо тут, зараз, здаецца блакітнай марай...
Нейкі дзіўны апошні час... такое адчуваньне, нібыта мяне абудзілі пасьля доўгага сну ды забылі сказаць аб гэтым. Так бывала ў дзяцінстве, калі на лецішчы брат Антон ціхенька дуў мне на лоб падчас сну...тады прасьлізваеш у рэальнасьць павольна, ціха, прыхопліваючы з сабой урыўкі мрояў. так і зараз. Усё ў 45градусным люстэркавым адбітку
Напэўна кожны звыкла акідвае позіркам свой адбітак у люстэрцы мінаючы шкляныя вітрыны, прыбіральни кавярняў... А я гляджу на сябе ў запацелае пасьля душу авальнае люстэрка і не пазнаю:
мае руки- так, яны дакладна тыя ж самыя, мой жывот і тыя ж самыя плечы. Я па-ранейшаму ведаю, як варта фарбаваць тыя ж самыя вочы ды ці варта гэта рабіць увогуле. Яно ўсё- мае, але...з
...але нешта зьмянілася.
Куды-сьці незаўважна зьнікла дзяўчына, да якой я так прывыкла. З люстэрка на мяне глядзіць шмат шмат старэйшая Кс. Яна выбірае іншую вопратку ды ня так, як раней ставіцца да сяброў, да хлапцоў, працы, вучобы, сябеее...Я больш чаму-сьці не фарбую пазногці аранжавым и блакітным праз адзін ды не п'ю піва, седзячы на бардзюрах, я не намагаюся заткнуць усе вольныя кавалачкі часу сустрэчамі і навучылася проста прысьвячаць час сябе...навучылася адрозьніваць да халеры адценьняў шэрага, піць каву з асалодай, слухаць джазз і слухаць субяседніка
і зусім іншымі вачыма пераглядзела графіку Надзі Рушавай
і іншымі вушамі пераслухала Алісу. І гэта нармалёва. І яшчэ за сьпіной- першы беларускамоўны год. Мне сьняцца сны па-беларуску)
Мо, канешне, гэта ілюзія, але мне здаецца, што за апошні час я шмат чаго зразумела, і хочацца спадзявацца, што тое, што было засвоена застанецца са мной...і што іду патрэбным кірункам
Неяк зранку, седзячы ў Лідо я неверагодна востра адчула тое, што вось, пасьля таго, як састылую фельжанку ад майго эспрэсо памыюць, а я праз мэтро шлёпнуся на працоўнае крэсла, дзяцінства ды шалёнае-вясёлае юнацтва міне.
Зусім не шкада яго, наадварот.
Такое адчуваньне, быццам тым ранкам у Лідо мне разам з каваю да апельсінавым сокам прадали боты-скараходы. Скараходы ў жыцьцё
ЗЫ.Чытаць гэта немагчыма!
пад пальцамі