Sep 10, 2007 17:45
Неверагодна бязглузды дзень... нічога не зроблена, нават не было да таго намаганьняў. Я прачнулася ў гадзіну, да трох глядзела ідыётскі фільм пра тое, як амэрыканскі выдатнічак закахаўся ў порнастар. Сядзіш, тупіш у скрынку, і часам прыходзіцб лянівая думка аб тым, што зараз разгар працоўнага дня, усе сьвядомыя і нават ня надта працуюць, вучацца, ну хоць !што-небудзь! робяць, а я лужай у ружовым халаце і барвовых шкарпэтках валяюся на дыване ў кампаніі сонечных зайчыкаў, якія поўзаюць па мне нібыта малыя кацяняткі- саслізваюць на падлогу, цюкаюцца галавой аб сьцены і зноў забіраюцца на сьпіну. я лаўлю іх пальцамі, а яны зьнікаюць ў танцы пыльнак. Сьмятанны йогурт і шмат звычайнай чорнай гарбаты з мятай. І адна і тая жа песьня Сплін па колу...
мне не нужно ни денег, ни баб и ни водки, только бы чувствовать тяжесть весла
Спакойная, ціхая, з сонцам у далонях. Мне добра- усьміхаюся. Адчувальна, што скончылся пэўны кавалак жыцьця і як раз, зараз, на маіх вачах пачынаеца іншы. Кс ужо зусім дарослая, вольная і ...і...і што-небудзь яшчэ добрае. Бо інакш быць ня можа!)
Сонца вадралася з палону хмаркі і гучна шлёпнулася мне на падлогу крывым ромбам. Я паклала на яго два круглых значка і лыжку- цяпер у маім пакоі ё сонечны твар!
))))Ы! толькі што прыйшла смска, у якой мяне назвалі сонечнай Кс!)
сонца!