May 05, 2017 17:40
Бярэш пласкагубцы, шуруп і адвертку. І нож. Хрум-шпык-шмых, і з корака шампанскага дастала кавалак абламанага штопара, бац-бац, і бурбалкі ў шклянцы. Вельмі зручна быць прамдызайнерам - па дакуменце і токарам - у душы.
А наогул сення - май. І ўчора, і заўтра. Самы важны і самы складаны месяц года. Я адчуваю кожны твой дзень, май. Гэтым маем даводзіцца шмат рабіць - падпісваць дакументы, ездзіць у банк, пакрываць алеем дрэва, рабіць афішы, прадумваць расклад, дамалўляца пра зніжкі, маляваць чарцяжы, сумаваць па мужчыне і прачынацца з цяжкім сэрцам, што ён так далёка, і забіваць на гэтае - вырашаць, што мы як заўжды самі па сабе і і так ўсіх парвем. І ня ведаць пра траўміраванае калена - ці можна яму бегаць, і з зайздрасьцю глядзець на сваю ўласную зялёную фарбу. З зайздрасьцю - бо не мець магчымасьці яе павесіць на сцяну - ну толькі дома рамонт развезці зноў не хапала. І трэба купіць карабіны, бо карабіны - гэта гамак.
Самотным нарадзіўся, самотным памрэш, але ж усе думкі, справы і ўчынкі - пра і для людзей. Важных і чужых, блізкіх і незнаёмых. Хачу на сталую прау ў офіс, дзе начальнік казёл і мэнэджар штораніцы прыносіць ахайна сфарміраваны расклад на дзень - яму ж за тое плоцюць. Зрабіў работу, няхай зрабіў добра - скілы дазваляюць - пайшоў дамой як прыгожы коцік. Коцік маладзец - от табе зарплата. А ў мяне дурдом. І коцік не маладзец, бо як заўжды спрабуе зрабіць 100 справаў у хвіліну часу, а потым підзец і стаміўся і не ведае, што рабіць. - А каму ныць?
- Дык некаму. Вунь паглянь, у народа траблы паважней за твае, і добра, каб падабрала соплі да дапамагла камраду, а то вунь іш панімаіш.
Але я ведаю, што ўсе будзе добра, бо мае анёлы мяне берагуць. Яны за мяне лепшыя, яны заўжды на крыле і вапшчэ пегасы.